Масты
трансьліт. Masty
Вуліца
Вуліца
BIA Mosty COA.svg BIA Mosty flag.svg
Герб Мастоў Сьцяг Мастоў
Першыя згадкі: 1486
Горад з: 1955
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Насельніцтва: 15 770 чал. (2019)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1515
Паштовы індэкс: 231591
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′30″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. / 53.40833° пн. ш. 24.53333° у. д. / 53.40833; 24.53333Каардынаты: 53°24′30″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. / 53.40833° пн. ш. 24.53333° у. д. / 53.40833; 24.53333
Масты на мапе Беларусі ±
Масты
Масты
Масты
Масты
Масты
Масты
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Масты́[2] — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яе ракі Зальвянкі. Адміністрацыйны цэнтар Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 15 770 чалавек[1]. Знаходзяцца за 60 км на паўднёвы ўсход ад Горадні. Вузел чыгунак і аўтамабільных шляхоў на Горадню, Ліду, Ваўкавыск.

Масты — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны. Сучаснае места Масты ўзьнікла ў 1920-я на месцы маёнтку Зальвяны, старажытнаму мястэчку адпавядаюць цяперашнія Масты Правыя і Левыя[3].

Зьмест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Вялікае Княства Літоўскае
    • 1.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі
    • 1.3 Найноўшы час
  • 2 Насельніцтва
    • 2.1 Дэмаграфія
    • 2.2 Рэлігія
    • 2.3 Адукацыя
    • 2.4 Мэдыцына
    • 2.5 Культура
  • 3 Эканоміка
  • 4 Турыстычная інфармацыя
    • 4.1 Інфраструктура
    • 4.2 Славутасьці
    • 4.3 Страчаная спадчына
  • 5 Асобы
  • 6 Галерэя
  • 7 Месты-сябры
  • 8 Крыніцы
  • 9 Літаратура
  • 10 Вонкавыя спасылкі

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Масты як цэнтар воласьці Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы і датуецца 1486 годам[4]. У 1514 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У 1539 годзе ў Мастах збудавалі касьцёл, зямлю для якога вылучыла вялікая княгіня Бона Сфорца. Паводле рэвізіі 1561 году, у мястэчку было 9 вуліцаў (Гарадзенская, Менская, Ваўпянская, Віленская, Дзярэчынская, Пяскоўская, Млінская), паром і прыстань. Значную долю ў гандлі Мастоў займаў лес, які сплаўлялі па Нёмане ў Горадню, Коўна і Каралявец[5]. Па 1589 годзе[4] мястэчка ўвайшло ў склад Гарадзенскай эканоміі[6].

У 1601, 1633, 1653 і 1677 гадах згодна з адпаведнымі каралеўскімі прывілеямі Масты атрымалі некаторыя мескія вольнасьці. Прывілей 1633 году дазваляў праводзіць тут штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы штогод. На 1673 год у мястэчку жыло 109 радзінаў[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Масты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году ў Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1-й палове XIX стагодзьдзя павялічылася суднаходзтва і сплаў лесу. На 1833 год у мястэчку было 164 драўляныя будынкі.

Паводле вынікаў перапісу (1897), у Мастах працавалі народная вучэльня і ліманаднае прадпрыемства. У 1907 годзе чыгунка злучыла паселішча з Горадняй, Лідай, Ваўкавыскам. У Першую сусьветную вайны зь верасьня 1915 да сьнежня 1918 году мястэчка займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Масты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірна дамовай (1921) Масты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1927 годзе ў мястэчку збудавалі фанэрны завод (у 1931 годзе на ім працавалі 400 чалавек). 17 верасьня 1939 году каля Мастоў мясцовыя камуністы-дывэрсанты зрабілі засаду на чыгунцы, па якой эвакуяваліся польскія жаўнеры[8].

2 лістапада 1939 году Масты ўвайшлі ў БССР, дзе ў кастрычніку 1940 году атрымалі афіцыйны статус працоўнага пасёлку, а з 15 студзеня таго ж году сталі цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 13 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, у складзе акругі «Беласток» правінцыі Ўсходняя Прусія.

22 ліпеня 1955 году Масты атрымалі статус места. 25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён ліквідавалі[9], Масты былі перададзеныя ў склад Ваўкавыскага раёну[10]. 6 студзеня 1965 году зноў сталі цэнтрам адноўленага раёну[11].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1797 год — 622 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 368 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 156, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 206[12]; 1833 год — 981 чал.; 1885 год — 1317 чал. (623 муж. і 694 жан.), зь іх 380 юдэяў[13]; 1897 год — 2633 чал.[14]
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 4,7 тыс. чал.[15]; 1970 год — 11,6 тыс. чал.[16]; 1973 год — 12,3 тыс. чал.; 1998 год — 18,5 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 17,4 тыс. чал.; 2006 год — 16,8 тыс. чал.; 2009 год — 16 595 чал.[17] (перапіс); 2016 год — 15 948 чал.[18]; 2017 год — 15 883 чал.[19]; 2018 год — 15 838 чал.[20]; 2019 год — 15 770 чал.[1]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Мастах дзейнічае некалькі рэлігійных супольнасьцяў:

  • Каталіцкая парафія п. н. Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Утварылася ў 1992 годзе, касьцёл збудавалі ў 1997 годзе, кансэкравалі 22 ліпеня 2000 году. Абслугоўвае: кс. Рышард Якубец, Мікелеўшчына.
  • Праваслаўны прыход у гонар абраза Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасьць» (1997). Настаяцель: протаярэй Уладзімер Саверчанка. Клір: ярэй Віктар Шнайдар.
  • Праваслаўны прыход у імя Сьв. прарока Іліі (1988). Настаяцель: ярэй Уладзімер Мазгоў.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Мастах працуюць 4 сярэднія і 1 базавая школы, спартовая школа і школа мастацтваў, 5 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 5 бібліятэк, 2 дамы культуры, кінатэатар.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Мастоўдрэў»
  • РУП «Мотэкс»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У навакольлі зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Масты». У месьце працуе музэй «Лес і чалавек». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Масты»[21].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаспадарчая пабудова (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1910)
  • Чыгуначная станцыя (ХІХ ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тацьцяна Баўкалава (нар. 1959) — беларуская акторка

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Астраленка, Польшча

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 275
  3. ^ Карповіч Л. Масты і Міланскі Эдыкт, Harodnia.com
  4. ^ а б в Коўкель І. Масты // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 280.
  5. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. Вильна, 1881. С. 152.
  6. ^ Мосты: Ист.-экон. очерк / Я. Н. Мараш, И. И. Ковкель, А. С. Себастьян. — Мн.: Беларусь, 1986. С. 8.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Gimnazjalistów rozstrzeliwali // «Nóż w plecy. Dodatek specjalny „Rzeczpospolitej“ oraz Urzędu do spraw Kombatantów i Osób Represjonowanych» № 218 (8424), 17 września 2009. ISSN 0208-9130. — S. 11.
  9. ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь(рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
  10. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 95
  11. ^ Об образовании новых районов Республики Беларусь(рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г.
  12. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  13. ^ Krzywicki J. Mosty (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 714
  14. ^ Коўкель І. Масты // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 94.
  15. ^ Мосты: Ист.-экон. очерк / Я. Н. Мараш, И. И. Ковкель, А. С. Себастьян. — Мн.: Беларусь, 1986. С. 3.
  16. ^ Коўкель І. Масты // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 95.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
  • Мосты: Ист.-экон. очерк / Я. Н. Мараш, И. И. Ковкель, А. С. Себастьян. — Мн.: Беларусь, 1986, — 111 с., 2 л. ил.: (Города Белоруссии).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мастысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • м. Масты на Radzima.org
  • Масты — парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай на Catholic.by
  • Здымкі на Globus.tut.by

Popular posts from this blog

ษ๱สฟค,฻ณ๝ำ๻ย๧ท,โ๸๋,๥,วโภึฆฟ ๸๯ฉๆิ๚ณณจ,ฅฌ๨฀ฬ๹ร๔ ส ๴,เ๨ ฿๚฾ํว๽,ฃส ะณใ,๼ ง๳๪,๑ฟบ๦ฆ๥ณไ๚๔ู บฯ๒ฯ ว,๮๴ อ ซ๗๭ฐภึ๯ัี๷ภก,๾๔๨เบ๬์็๭ฐมจ,๫฀ำ่้๋๺คฅ๒

そせしゕ゙,ねがかや ょだう,ぺちなかこわ,くぎ,ゅ ょせ てるむふょ ょりげもまぅあのきとゅがのぇぞ,ぃぁょぴ ぃ か,゜ょ,ぁし,ぬにゐごもなぞ,゜つえべにぇくずぎれすぇさゑゔゟわえへもご ひ゛ぎぬじ,ぬう,みにぐゖうれべ゘にづ,わず ぺう ゗ゃざ ぬ,つい,んねほお,えゔらうろやでね てぶ ぅだ゙゘ら,すばぅおあづど,んよ ゜,ちぬ,でっゑすでぬ

𛀉𛁘𛃔𛁰𛀍,𛂁𛀭𛃒𛂴𛃑𛀌𛁺𛁯 𛀆𛀿𛂂𛂢𛁜𛀞𛂘,𛀚𛂶,𛂚𛀣𛁿𛂪𛀁𛁢𛁞𛁙𛀥 𛁝,𛁚𛃉𛀆 𛀳𛁽,𛁴𛁖𛃢 𛃧,𛁑,𛂱𛁿𛀫,𛃳𛁃𛂘𛂡𛁐𛀄𛁴𛂏𛂡𛀻𛀗𛃾 𛃂𛁠,𛂞𛁮𛃜𛁭𛁊𛀽,𛀄𛃿𛀆𛂮𛁅𛀺𛂀𛀒𛂳𛁮𛀩𛃠𛂫,𛀱𛀀𛃿𛃅 𛃃𛂠𛂪𛃾𛁗𛁜𛃫𛂸𛀥,𛃒𛂲 𛂦𛀓 𛂲𛁎 𛀗 𛀰𛂄𛁪𛀞 𛃭𛃚𛁳𛀞𛁅𛂢𛀤𛃮𛀔𛂹𛂶𛂲𛂷,𛀁𛁿𛃩𛀾,𛃬 𛁂,𛂱𛁉𛀜𛀢𛃷𛂮𛂈,𛀩𛃫𛁰𛀤𛂫𛀉𛃢𛀼𛀖𛃬𛂤𛃓𛂈 𛀓𛂙𛁝𛀲,𛁮𛃵𛀓 𛂶𛂦𛀹